Мінчук вырашыў аб'ехаць на дарозе ката. Жывёла жывая, але аўтамабіль і прыпынак — у хлам
Здарэнне адбылося ўчора прыкладна ў 16:15 на вуліцы Паўднёвая магістраль.
12.09.2023 / 08:04
Фота: ДАІ
22-гадовы хлопец ехаў за рулём аўтамабіля Rover. Раптам на дарогу выскачыў кот. Малады чалавек не даў рады кіраванню — аўтамабіль адкінула на прыпыначны пункт.
Пацярпелых у выніку ДТЗ не было.
У ДАІ Мінска нагадваюць: пры раптоўным узнікненні якой-небудзь перашкоды на дарозе неабходна адразу ж прыняць меры па зніжэнні хуткасці аж да поўнага спынення транспартнага сродку.
Чытайце таксама:
Знайшлі самы старажытны лаз для катоў у свеце
Жанчына выпусціла ключы ў дзірку, але ёй прыйшоў на дапамогу бадзяжны кот
Кот пабіў сусветны рэкорд па скачках праз скакалку сярод катоў