Пад наглядам Аляксандра Лукашэнкі выбралі «Міс Беларусь — 2023»

Тытул «Міс Беларусь — 2023» заваявала Элеанора Качалоўская, паведаміў тэлеканал АНТ.

08.09.2023 / 22:08

Дзяўчыне 23 гады, яна працуе менеджаркай мадэльнага агенцтва ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Пераможцай у намінацыі «Першая віцэ-міс» стала Ксенія Уласюк.

Тытул «Другая віцэ-міс» — у Міланы Якімовіч.

«Міс топ-мадэль» стала Надзея Тоўсцікава.

Фінал конкурсу прайшоў 8 верасня ў мінскім Палацы спорту, у зале сярод іншых быў і Лукашэнка.

Усяго за тытул змагаліся 24 дзяўчыны з розных рэгіёнаў Беларусі, а старшынёй журы быў праўладны былы кідальнік молата Іван Ціхан.

Чытайце таксама:

На конкурсе «Міс Беларусь» гледачоў парадавалі танцам з кувалдамі ВІДЭА

Nashaniva.com