Масква наважылася на канфрантацыю з Арменіяй

Крэмль абвінаваціў Арменію ў «серыі недружалюбных крокаў», пасла гэтай краіны Вагаршака Аруцюняна выклікалі ў МЗС і зрабілі яму «жорсткае прадстаўленне», паведаміла прэс-служба расійскага Міністэрства замежных спраў.

08.09.2023 / 18:36

Фота ілюстрацыйнае

«Кіраўніцтвам Арменіі ў апошнія дні распачатая серыя недружалюбных крокаў, уключаючы запуск працэсу ратыфікацыі Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда, паездку ў Кіеў жонкі прэм'ер-міністра A. У. Акапян з перадачай гумдапамогі кіеўскаму нацысцкаму рэжыму, правядзенне на армянскай тэрыторыі вайсковых вучэнняў з удзелам ЗША», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

У Арменіі затрымалі прарасійскага блогера і журналіста «Спутніка»

Жонка прэм'ера Арменіі адправілася ў Кіеў

У Арменіі правядуць вайсковыя вучэнні сумесна з ЗША

Nashaniva.com