Футбаліст купіў самы дарагі аўтамабіль у свеце. За 26 мільёнаў еўра
Зорка турэцкага «Галатасарая» і форвард зборнай Аргенціны Маўра Ікардзі купіў Rolls Royce Boat Tail за 22,3 мільёна фунтаў (26 мільёнаў еўра) — адзін з трох выпушчаных.
06.09.2023 / 09:57
Rolls Royce Boat Tail. Фота з Вікіпедыі
Зорка турэцкага «Галатасарая» і форвард зборнай Аргенціны Маўра Ікардзі купіў Rolls Royce Boat Tail за 22,3 мільёна фунтаў (26 мільёнаў еўра) — адзін з трох выпушчаных. Такое аўто ёсць у рэпера-мільярдэра Jay Z, а таксама ў Beyonce, піша Daily Mail.
Ікардзі раскашэліўся на рэдкую мадэль «Ролс-Ройса» пасля свайго старту сезона ў Турцыі. Ён завяршыў свой пераход у «Галатасарай» гэтым летам, правёўшы мінулы сезон на правах арэнды ў клубе з «ПСЖ», і ён з ходу ўзяўся за справу, забіўшы чатыры галы ў трох матчах чэмпіянату.
30-гадовы футбаліст феерыць на полі і, здаецца, атрымлівае асалоду ад жыцця па-за ім, выдаткаваўшы ашаламляльныя 26 мільёнаў еўра на новы аўтамабіль. Boat Tail — самы дарагі новы аўтамабіль у свеце.
Маўра Ікардзі. Фота з яго інстаграма
Кабрыялет на чатыры месцы абсталяваны парасонам і тэлескапічным столікам, якія адкрываюцца аўтаматычна, што робіць яго ідэальным для пікніка на дваіх. У аўтамабілі нават ёсць сярэбраныя сталовыя прыборы і парцалянавыя талеркі ад Christofle.
Таксама можна свабодна карыстацца двума халадзільнікамі, распрацаванымі спецыяльна для пляшак шампанскага.
Чытайце таксама:
Неймар назваў сваю самую вялікую мару
Кіпрскі «Арыс» беларуса Аляксея Шпілеўскага згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы