У Офісе Ціханоўскай адрэагавалі на запрашэнне беларускага пасла на ўручэнне Нобелеўскай прэміі

Франак Вячорка абяцае звязацца з Нобелеўскім камітэтам.

05.09.2023 / 10:58

Франак Вячорка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«На нобелеўскую цырымонію ў Осла запрашаюць толькі тых паслоў, якія знаходзяцца ў Нарвегіі. Беларусь не мае свайго пасла ў Осла (ёсць рэжымны амбасадар у Швецыі, акрэдытаваны таксама ў Нарвегіі). І адпаведна, запрашэння яму не дасылаюць. Але мы звяжамся з Нобелеўскім камітэтам і пераканаемся, каб такога запрашэння не было», — напісаў у фэйсбуку дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Серыял з запрашэннем беларускага і расійскага паслоў, а таксама пасла Ірана стартаваў у мінулы чацвер, калі стала вядома, што паслы гэтых краін будуць запрошаныя на цырымоніі ўручэння прэмій у Осла і Стакгольм. У Нобелеўскім фондзе тады заявілі, што яны імкнуцца прыцягнуць нават тых, хто не падзяляе каштоўнасцяў прэміі. У Швецыі, Украіне і беларускай дыяспары абурыліся такім запрашэннем, і ў суботу Нобелеўскі камітэт адклікаў запрашэнні.

Але ў панядзелак вечарам стала вядома, што паслоў запросяць на ўручэнне прэміі міру ў Осла.

Чытайце таксама:

Пасла Беларусі запрасілі на банкет з нагоды ўручэння Нобелеўскіх прэмій

МЗС Украіны раскрытыкавала рашэнне запрасіць беларускага і расійскага паслоў на ўручэнне Нобелеўскіх прэмій

Нобелеўскі фонд адклікаў запрашэнне паслам Беларусі, Расіі і Ірана на ўрачыстасці

Беларускага і расійскага паслоў усё ж пазвалі на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру

Nashaniva.com