Генерала Суравікіна ўпершыню пабачылі на публіцы пасля мяцяжу Прыгожына

Фота, як сцвярджаецца, генерала Сяргея Суравікіна з'явілася ў тэлеграм-канале журналісткі Ксеніі Сабчак.

04.09.2023 / 19:00

«Жывы, здаровы, дома, з сям'ёй, у Маскве», — піша Сабчак.

Пасля спробы мяцяжу, учыненай заснавальнікам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным, Сяргей Суравікін не з'яўляўся на публіцы. Медыя пісалі, што генерала адхілілі ад службы і затрымалі.

У канцы жніўня ўказам Пуціна Суравікін быў зняты з пасады кіраўніка Паветрана-касмічных сіл Расіі «ў сувязі з пераходам на іншую працу».

Чытайце таксама:

Стала вядома, хто заменіць генерала Суравікіна

Расійскаму генералу Суравікіну загадалі маўчаць і змясцілі пад хатні арышт — Politico

Расійскі генерал Суравікін затрыманы контрразведкай — «Вёрстка»

У Дзярждуме Расіі расказалі, куды дзеўся Суравікін

Nashaniva.com