Наўседа не стаў уносіць у Сейм праўкі аб уніфікацыі правоў беларусаў і расіянаў

Прэзідэнт Літвы заклікае перагледзець правілы атрымання часовага віду на жыхарства грамадзянамі Беларусі

02.09.2023 / 14:22

Фота: «Наша Ніва»

Прэзідэнт Літвы падкрэслівае, што для бяспекі жыхароў Літвы неабходна перагледзець парадак, пры якім у грамадзян Беларусі застаецца больш магчымасцяў, у параўнанні з грамадзянамі Расіі, для ўезду ў Літву і атрымання тут часовага дазволу на жыхарства, паведамляе LRT.

«Спадзяюся, што зноў вернуцца да прававога статусу перамяшчэння грамадзян Беларусі і Расіі праз нашу мяжу, статусу іх дазволу на жыхарства ў Літве. Сёння мы жывем у напружанай атмасферы, калі нам даводзіцца быць максімальна гатовымі да магчымых правакацый, магчымых спробаў дэстабілізаваць нашу ўнутрыпалітычную сітуацыю. Яна сапраўды далікатная. Мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб людзі ў нашай краіне маглі жыць бяспечна», — заявіў прэзідэнт Літвы журналістам.

Аднак сярод праектаў, якія ўносяцца ім на восеньскую сесію, няма паправак, якія тычацца ўніфікацыі правілаў для грамадзян Расіі і Беларусі.

Сейм пачне сваю восеньскую сесію 10 верасня.

Чытайце таксама:

У Сейме Літвы сёння абмяркуюць іміграцыйныя тэндэнцыі: магчыма ўзмацненне строгасці палітыкі

Патрэбна выразная пазіцыя саміх беларусаў, час шпагату паміж ЕС і Расіяй прайшоў — Юрконіс

Наўседа наведаў літоўска-беларускую мяжу: «сітуацыя з непрадказальным суседам застаецца напружанай»

Nashaniva.com