Расіяне знайшлі стафілакок у прадукцыі «Санта Брэмар»
Як паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, спецыялісты выявілі парушэнні ў мясной, малочнай і рыбнай прадукцыі, імпартаванай у Расію з краін ЕАЭС. У спісе прадпрыемстваў, чыя прадукцыя не адпавядала патрабаванням, аказалася і беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства «Санта Брэмар».
01.09.2023 / 18:56
Фота ілюстрацыйнае
У ікры далікатэснай з крэветкай вытворцы з Брэста спецыялісты Рассельгаснагляду выявілі залацісты стафілакок. Бактэрыі знайшлі пры лабараторным даследаванні проб прадукцыі.
«Санта Брэмар» належыць набліжанаму да ўлады бізнэсоўцу Аляксандру Машэнскаму, які ўваходзіць у рэйтынгі самых багатых людзей краіны.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам рыбу кету перафарбоўвалі ў «стронгу» і казалі, што так яшчэ лепш
Чаму чырвоная рыба ад «Санта Брэмар» часам бледна-ружовая
«Санта-Брэмар» спыніла пастаўкі сёмгі ў Расію
Як вайна ва Украіне адбіваецца на працы завода «Санта Брэмар»
Перараслі «рыбны імідж». Кампанія «Санта Брэмар» праводзіць рэбрэндынг