Ежа3030

Чаму чырвоная рыба ад «Санта Брэмар» часам бледна-ружовая

Чытачы Onliner звярнулі ўвагу на тое, што рыба ад «Санта Брэмар» у вакуумнай упакоўцы страціла свой звыклы насычаны ласасёвы колер. Рэдакцыя спытала ў вытворцы, што адбылося.

«Некаторая чырвоная рыба ад «Санта Брэмар» стала больш падобная на ружовую», — напісаў у чат-бот чытач Ягор і прыклаў фота.

«Я падумаў: можа, з тэрмінамі прыдатнасці нешта не тое, але не, усё ў парадку. Ці, можа, гэтую рыбу падфарбоўвалі, і нядаўна памянялі фарбавальнік? — выказаў здагадку Ягор. — Такую збялелую сёмгу я ўбачыў адразу ў некалькіх крамах».

«Санта Брэмар»: з гэтай рыбай усё ў парадку

Вось што растлумачылі ў службе якасці кампаніі «Санта Брэмар»:

«Звяртаем вашу ўвагу, што на прадстаўленых фатаграфіях параўноўваецца розная рыба ласасёвых парод: сёмга і стронга. Кожная з іх, з улікам розных арэалаў пасялення і, вядома ж, звязанага з гэтым харчавання, можа мець свае дапушчальныя каляровыя адрозненні.

Колер мяса ласасёвых рыб можа вар'іравацца ад бледна-ружовага да аранжавага — для сёмгі і ад ружова-аранжавага да чырвона-аранжавага або чырвонага — для стронгі.

Такім чынам, колер гатовага прадукту адпавядае патрабаванням ТУ BY 200656098.093-2018 «Прадукцыя харчовая рыбная салёная. Рыбы ласасёвыя. Тэхнічныя ўмовы».

Мы шануем сваю рэпутацыю і клапоцімся аб якасці прадукцыі, якую выпускаем. Наша прадпрыемства ажыццяўляе абавязковы ўваходны кантроль кожнай партыі сыравіны, якая паступае па ўсіх патрабаваных паказчыках. На перапрацоўку паступае толькі якасная сыравіна. У ходзе тэхналагічнага працэсу мы таксама кантралюем выкананне ўсіх неабходных норм і параметраў працэсу вытворчасці.

Гатовая прадукцыя правяраецца на адпаведнасць па арганалептычных паказчыках (смак, пах, колер, кансістэнцыя), фізіка-хімічных і мікрабіялагічных паказчыках. У рэалізацыю паступае прадукцыя, якая адпавядае патрабаванням, устаноўленым да яе якасці і бяспекі.

На прадпрыемстве не выкарыстоўваюцца фарбавальнікі для карэкцыі колеру рыбы».

Чытайце таксама:

Чым карысная спаржа, як яе выбраць і што з яе можна прыгатаваць

Стронга, фаршыраваная булгурам, з гароднінай і мятным ёгуртам

Лён — супережа

Каментары30

  • спасіба, св, за бледную рыбу
    15.05.2023
    ну проста хімія (фарбавальнікі) нынчэ дорага ці ўвогуле недаступная... сянкцыі ж...
  • дочка Максима Дизайнера
    15.05.2023
    гос паде, Дизайнер, чым вы пітаецеся? сонейкам?
  • Аматарка рыбкі ружовай
    15.05.2023
    Ўсё прасцей, памяняліся з уводам санкцый пастаўшчыкі. Заходняй нарвежскай рыбы няма, альбо менш стала. Бледная рыба як раз не з ферм. Мабыць, расейскага паходжання і больш натуральная, з мора.

Коля-секʼюрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА2

Коля-секʼюрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа23

Калі з Беларусі сыдзе анамальная спёка4

Расіяне занялі Ураджайнае

Беларуска падарожнічае па самых бедных краінах Афрыкі і расказвае — як гэта, калі цябе пастаянна разводзяць на грошы12

Два чалавекі загінулі ў аварыі пад Магілёвам, чацвёра — у рэанімацыі8

Дональд Трамп зрабіў заяву пасля атакі на яго8

Байдэн сказаў, што моліцца за Трампа, і заклікаў аб'яднацца ўсю нацыю11

Чалавек, які страляў на мітынгу ў Дональда Трампа, забіты9

Падчас замаху на Трампа як мінімум адзін чалавек загінуў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля-секʼюрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА2

Коля-секʼюрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →