Пуцін і Эрдаган правядуць у панядзелак перамовы ў Сочы
4 верасня ў Сочы адбудуцца перамовы прэзідэнтаў Расіі і Турцыі Уладзіміра Пуціна і Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Пра гэта журналістам распавёў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
01.09.2023 / 15:31
Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган у Крамлі. Сакавік 2017 года. Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko, Pool, File
Мяркуецца, што адной з тэм перамоў павінна стаць аднаўленне збожжавай угоды, з якой Расія выйшла 17 ліпеня, заявіўшы, што частка дамоўленасцяў, якія тычацца палегчанага экспарту ўгнаенняў з Расіі, нявыкананая.
Эрдаган заяўляў, што мае намер садзейнічаць аднаўленню ўгоды ў «пашыраным» фармаце.
Чытайце таксама:
Эрдаган сам прыедзе ў Расію для перамоваў з Пуціным
Эрдаган і Пуцін дамовіліся пра візіт прэзідэнта РФ у Турцыю
Расія пагражае з 20 ліпеня атакаваць любыя судны, якія ідуць у парты Украіны