NASA апублікавала здымкі месца падзення расійскай станцыі на Месяцы
Аэракасмічнае агенцтва ЗША апублікавала здымкі месца падзення «Луны-25», якая не здолела здзейсніць пасадку на натуральным спадарожніку Зямлі.
01.09.2023 / 11:22
На здымках бачны кратар (у цэнтры), які ўтварыўся на паўднёвым полюсе Месяца на месцы падзення расійскай станцыі.
Аўтаматычная станцыя «Луна-25» была першай у сучаснай гісторыі Расіі месяцовай місіяй. Папярэдняя станцыя «Луна-24» была запушчаная ў 1976 годзе Савецкім Саюзам і даставіла на Зямлю 170 г месяцовага грунту.
«Луна-25» разбілася аб грунт Месяца 19 жніўня.
Чытайце таксама:
Расійская станцыя, запушчаная на Месяц, разбілася аб яго паверхню і спыніла існаванне