«Нават маленькія дзеці здольныя зразумець, што тое, што адбываецца вакол, — гэта ненармальна». Зварот Ціханоўскай на 1 Верасня
Дэмакратычны лідар Беларусі звярнулася з нагоды пачатку навучальнага года да бацькоў, дзяцей і настаўнікаў.
01.09.2023 / 08:17
Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
«Паважаныя настаўнікі! Цяпер у Беларусі быць сумленным настаўнікам — сапраўдны подзвіг. І кожны дзень вы здзяйсняеце яго, нягледзячы на ціск сістэмы. Вы вучыце дзяцей думаць і выказваць свой пункт гледжання. Стараецеся разглядзець здольнасці і таленты ў кожным дзіцяці. Я дзякую вам за стойкасць і прашу — не здавайцеся.
Мамы і таты, вы — мае героі! Я ўяўляю, з якімі складанасцямі ў адукацыі дзяцей вам даводзіцца сутыкацца. Не хавайце праўды. Нават маленькія дзеці здольныя зразумець, што тое, што адбываецца вакол, — гэта ненармальна.
Дарагія вучні! Я рада таму, што ў краіне з'яўляецца новае пакаленне беларусаў, якія не вераць прапагандыстам і не цярпяць дыскрымінацыі па грамадзянскай пазіцыі, знешнасці, гендару або рэлігіі. Памятайце: гэта вам вырашаць, якой павінна быць краіна і якім павінен быць свет вакол вас», — гаворыцца ў звароце Святланы Ціханоўскай.
Чытайце таксама:
Ціханоўская абмеркавала з прэм'ер-міністрам Балгарыі праект «пашпарта новай Беларусі»
Зяленскаму паказалі словы Ціханоўскай пра дапамогу ў вызваленні Беларусі. Вось як ён адрэагаваў