ЗША закупяць для Украіны ракеты AMRAAM. Што пра іх вядома

Ухіліцца ад гэтай ракеты немагчыма, таму што яна мае кіравальнасць на ўсіх участках траекторыі.

01.09.2023 / 07:11

Фота: Worlddefencenews.com

Міністэрства абароны ЗША заключыла кантракт з кампаніяй Raytheon Missiles and Defense на закупку для Украіны ракет класа «паветра — паветра» сярэдняй далёкасці (AMRAAM). Сума кантракта складае 192 мільёны даляраў, піша УНІАН.

«Гэты кантракт прадугледжвае закупку Raytheon баявой зброі AMRAAM з розных крыніц. Працы будуць выконвацца ў Тусане, штат Арызона і, як чакаецца, будуць завершаныя да 29 лістапада 2024 года», — гаворыцца ў паведамленні Пентагона.

Як адзначаецца, сродкі на гэты кантракт выдзяляюцца з фонду ініцыятывы садзейнічання бяспецы ва Украіне.

Амерыканскія ракеты AMRAAM — што вядома

AMRAAM — амерыканская авіяцыйная кіраваная ракета з актыўнай радыёлакацыйнай галоўкай саманавядзення. Максімальная далёкасць пуску ракеты складае ад 50 да 180 кіламетраў.

Раней паведамлялася, што ЗША замовілі ракеты AMRAAM розных мадыфікацый колькасцю ад паўтары да трох тысяч штук для 15 краін і частку іх перададуць Украіне.

Як адзначалі эксперты, ухіліцца ад гэтай ракеты немагчыма, таму што яна мае кіравальнасць на ўсіх участках траекторыі. Далёкасць палёту гэтай ракеты можа складаць да 180 кіламетраў.

Чытайце таксама:

Апублікавана ВІДЭА запуску новай украінскай ракеты

Столтэнберг: Украінцы ўжо пераўзыходзілі чаканні, трэба ім давяраць

Залужны сустракаўся на польска-ўкраінскай мяжы з генераламі НАТА і абмяркоўваў контрнаступленне — The Guardian

Nashaniva.com