«Беларуснафта» заявіла пра адкрыццё новага радовішча
Новае нафтавае радовішча адкрылі ў Рэчыцкім раёне, паведамляе БелТА. Запасаў у адкрытым радовішчы мінімум 200 тысяч тон.
31.08.2023 / 16:02
Радовішча ў Рэчыцкім раёне называецца Усходне-Някрасаўскім, расказаў намеснік гендырэктара «Беларуснафты» па геалогіі Пятро Поўжык.
Раней на гэтым месцы выявілі падсалявую структуру. Спецыялісты працягнулі даследаваць тэрыторыю на пляцы 150 квадратных кіламетраў.
«Пры бурэнні свідравіны з ужываннем тэхналогіі гідраразрыву пласта на глыбіні 4,2 тысячы метраў пры выпрабаванні падсалявых адкладаў мы атрымалі прамысловы прыток нафты дэбітам парадку 30 кубаметраў за дзень», — расказаў Поўжык.
Новае радовішча чакае дэталізацыя пабудовы, пастаноўка на дзяржаўны баланс і падлік запасаў вуглевадародаў. Паводле папярэдняй ацэнкі экспертаў, іх не менш за 200 тысяч тон.
Чытайце таксама:
Доля выкапнёвага паліва ў энергетыцы зменшылася ў Еўрасаюзе да гістарычнага мінімуму
Еўрасаюз прапанаваў спыніць пастаўкі расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Германію і Польшчу
Беларусь і Расія пакуль не дамовіліся аб росце тарыфу на транзіт нафты