ГУБАЗіК затрымаў хлопца, які сам прыйшоў даць справаздачу аб пераробленай «няправільнай» татуіроўцы
Губазікаўцам не спадабалася ягоная куртка.
31.08.2023 / 15:56
Затрыманы хлопец. Фота: «УКантакце»
Хлопца (імя яго невядомае, узрост — каля 25 гадоў) ужо затрымлівалі і арыштоўвалі за татуіроўку з абрэвіятурай ACAB (расшыфроўваецца як all cops are bastards), прызнанай у Беларусі «экстрэмісцкай». Ён прыйшоў у міліцыю, каб паказаць, што татуіроўкі больш няма — цяпер яна «забітая» птушкай. Але хлопца затрымалі.
Рэч у ягонай куртцы. Гэта звычайная фірмовая куртка Ellesse з белымі і чырвонымі палоскамі — такія прадаюцца амаль у любым мінскім сэканд-хэндзе.
Скрыншот з відэа ГУБАЗіК
Губазікаўцы з гонарам «адсправаздачыліся», што за куртку хлопец атрымаў яшчэ 15 сутак арышту.
Чытайце таксама:
Вось за што часцей за ўсё адпраўляюць за краты — аналіз затрыманняў з пачатку года