На выданне «Беларускага дзіцячага спеўніка» шукаюць спонсараў
Плануецца выданне «Беларускага дзіцячага спеўніка» фалькларыста і педагога першай паловы ХХ стагоддзя Антона Грыневіча. У зборнік увайшлі дзіцячыя песні, лірыка, народныя мелодыі, запісаныя ў розных рэгіёнах Беларусі ў 1905-1924 гадах.
31.08.2023 / 13:33
У спеўніку можна знайсці ноты і тэксты песень, тлумачэнні. Акрамя таго, выданне будзе дапоўнена ўступным артыкулам, аўдыядадаткам і прэзентавана як у сучасным выглядзе, так і ў факсімільным.
Спеўнік выходзіў на сродкі аўтара ў Вільні ў 1920 годзе і, на жаль, вельмі малым накладам. Арыгіналы захаваліся толькі ў архівах, таму сённяшнія выдаўцы ставяць задачай надрукаваць адну тысячу асобнікаў і шырока распаўсюдзіць сярод беларусаў свету як у PDF-фармаце, так і ў друкаваным выглядзе.
Кожны спонсар атрымае спеўнік у падарунак.
Сабраная сума пойдзе
- на падрыхтоўку і ўкладанне,
- дызайн і вёрстку,
- друк адной тысячы асобнікаў.
Каардынатар праекта — Сяргей Доўгушаў.
Чытайце таксама:
Каля мяжы з Беларуссю прайшоў фестываль «Тутака» — як гэта было ШМАТ ФОТА
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай культуры