Сара Джэсіка Паркер забрала са здымачнай пляцоўкі мілае кацяня
«Знаёмцеся, гэта — Лотас», — напісала ў інстаграме зорка «Сэксу ў вялікім горадзе».
31.08.2023 / 11:12
Фота: інстаграм Сары Джэсікі Паркер
«Ён далучаецца да Рэмі і Сміла, якіх мы ўсынавілі ў маі 2022 года. Калі ён выглядае знаёмым, то гэта таму, што так яно і ёсць», — напісала актрыса.
Рэч у тым, што Лотас сыграў гадаванца Сары Джэсікі ў серыяле «І проста так». Праўда, у фільме яго завуць Шу.
А імя Лотас ён атрымаў у раннім дзяцінстве, калі яго і яго братоў выратавалі абаронцы жывёл.
Чытайце таксама:
Кім Кэтрал (Саманта) усё ж такі здымецца ў працягу фільма «Сэкс у вялікім горадзе»