«Белавію» прымусова адключаюць ад заходніх сістэм браніравання
У сераду авіякампанія паведаміла аб пераходзе на расійскую сістэму браніравання авіябілетаў «Леанарда».
31.08.2023 / 07:56
Самалёт «Белавіі». Фота: «Наша Ніва»
Авіякампанію «Белавія» прымусова адключаюць ад заходніх сэрвісаў браніравання, паведаміла РІА «Новості» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
У «Растэху» РІА «Новості» ўдакладнілі, што пераход адбудзецца 4-5 верасня.
«Беларускую авіякампанію прымусова адключаюць ад заходніх сэрвісаў, як гэта было ў свой час з расійскімі перавозчыкамі», — распавяла крыніца.
Сістэма «Леанарда» ўжо працуе ў больш чым 50 расійскіх авіякампаніях з аб'ёмам перавозак звыш 40 мільёнаў пасажыраў за год. Праграмнае забеспячэнне распрацавана «Растэхам» і кампаніяй «Сірэна-Трэвэл». Сістэма павінна абараніць персанальныя звесткі пасажыраў і замяніць замежныя сэрвісы браніравання, далейшае выкарыстанне якіх нясе рызыку для галіны пасажырскіх перавозак.
Чытайце таксама:
«Белавія» папярэдзіла аб часовым спыненні продажу квіткоў
«Белавія» зноў абвясціла зніжку на квіткі