У Гальшанах тамада на вяселлі абакраў маладых

Гэты выпадак адбыўся ў мінулую суботу ў мястэчку Гальшаны, што ў Ашмянскім раёне. У гэты дзень там ладзілася вяселле, паведамляе гродзенская міліцыя.

30.08.2023 / 12:20

Скрыншот відэа Гродзенскай міліцыі

Усё ішло добра, пакуль не прайшоў конкурс па зборах грошай «на хлопчыка і дзяўчынку». Традыцыйна ў блакітныя паўзункі кладуць грошы на будучага хлопчыка, у ружовыя — на дзяўчынку. А потым глядзяць, на каго больш сабралі грошай.

Пасля конкурсу госці выйшлі на вуліцу падыхаць свежым паветрам, а супрацоўніца кавярні заўважыла, як тамада бярэ грошы з паўзункоў.

Пра ўбачанае яна распавяла маладым. Тыя звярнуліся ў міліцыю.

Высветлілася, што 48-гадовы тамада скраў 400 рублёў.

Грошы маладым вярнулі, а тамада мае неблагія шанцы ўдасканаліць майстэрства ў калоніі (заведзена справа па артыкуле «крадзеж»).

Чытайце таксама:

Работнік мясаперапрацоўчага завода вынес пад адзеннем 100 кілаграмаў мяса

Ці можна запатрабаваць узнагароду, калі знайшлі чужую рэч

У Маларыце ў мужчыны з падвала прапала 70 слоікаў з закаткамі

Nashaniva.com