Мінабароны Расіі заявіла пра атаку беспілотнікаў на Тульскую вобласць
У ведамстве сказалі, што беспілотныя лятальныя апараты нібыта былі знішчаны сродкамі СПА.
29.08.2023 / 06:53
Ілюстрацыйнае фота ArmyInform
Мінабароны Расіі заявіла, што раніцай 29 жніўня над Тульскай вобласцю былі знішчаныя беспілотнікі.
«Сёння раніцай спыненая спроба кіеўскага рэжыму ажыццявіць тэрарыстычную атаку двума БПЛА самалётнага тыпу па аб'ектах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».
Раней Мінабароны паведаміла аб збіцці беспілотніка над Белгародскай вобласцю, пасля расійскія вайскоўцы заявілі аб збіцці яшчэ аднаго дрона, піша «Украінская праўда».
Чытайце таксама:
Мэр Масквы паведаміў пра чарговую атаку беспілотніка
Сіманьян паскардзілася, што каля яе дома ўжо другі раз падае дрон
Вайсковая контрвыведка СБУ атакавала аэрадром у расійскім Курску