Вайна22

Вайсковая контрвыведка СБУ атакавала аэрадром у расійскім Курску 

Контрвыведка СБУ атакавала аэрадром у расійскім Курску ў ноч на 27 жніўня. Там размяшчаюцца самалёты і сродкі СПА. Пра атаку «РБК-Украіна» распавялі крыніцы ў Службе бяспекі Украіны.

Ілюстрацыйнае фота: facebook com / SecurSerUkraine

Як паведамляюць крыніцы выдання, дроны-камікадзэ адпрацавалі па чатырох самалётах Су-30 і адным МіГ-29. Таксама сярод паражоных цэляў — радары комплексу С-300 і два «Панцыры».

Амаль усе беспілотнікі СБУ даляцелі да сваіх цэляў, паводле папярэдняй інфармацыі, толькі тры з іх былі збітыя сродкамі СПА Расіі, піша «РБК-Украіна».

«Мяркуючы па тым, што нават самі расіяне зафіксавалі як мінімум 13 выбухаў, «бавоўна» атрымалася ўражальнай. Дакладныя наступствы паражэнняў і колькасць загінулых і параненых даведаемся найбліжэйшым часам», — дадалі ў СБУ.

За аперацыяй стаялі вайсковыя контрразведчыкі з 13-га Галоўнага ўпраўлення СБУ.

Гэтай ноччу ў Курску прагрымелі выбухі. Мясцовыя жыхары ў сацсетках паведамлялі, што таксама чулі аўтаматныя чэргі. Пазней у сеціве былі апублікаваныя кадры з момантам выбуху, на іх зафіксавана яркая ўспышка ў начным небе.

Дом у Курску пасля трапляння беспілотніка. Фота: gubernator_46 / Telegram

Губернатар Курскай вобласці пацвердзіў, што Курск спрабавалі атакаваць дронамі. Аднак ён заявіў, што толькі нібыта адзін дрон трапіў у шматпавярховік.

Каментары2

  • не такі як ёсць
    27.08.2023
    годна
  • Бавоўна
    27.08.2023
    Бавоўна сапраўды атрымалася ўражальнай

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая14

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая

Усе навіны →
Усе навіны

Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары3

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Трампам7

Дзяржпрапаганда выдала традыцыйную для ЗША працэдуру за змену пазіцыі па выбарах у Беларусі. Насамрэч нічога не мяняецца1

Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі

Людзям масава піша «Паважаны Акрэсціна». Што адбываецца?1

У Гродне адарвалі руку ветліваму ліхтару2

Па ўсёй Беларусі быў маштабны тэлекамунікацыйны збой2

Экс-амапаўцу з дачкой за ўдзел у пратэстах далі хатнюю хімію

У Беларусі запускаюць маршрутку на папулярным напрамку. Яна праедзе 350 км і будзе рабіць вялікі круг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая14

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая

Галоўнае
Усе навіны →