Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву
Намесніца старшыні гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» Святлана Вараніца, якая днямі рэзка выказалася супраць ваяўнічай рыторыкі цэнтравога лукашэнкаўскага прапагандыста Рыгора Азаронка, не мае піетэту і да актыўнай дзейнасці сваёй зямлячкі, інфаказачкі Вольгі Бондаравай. Але пра гэта яна сказала не адкрытым тэкстам, а празрыста намякнула.
28.08.2023 / 23:10
У тэлеграм-канале функцыянеркі «Белай Русі» з'явілася фота гродзенскай вулічнай шыльды з іменем паэта Міхася Васілька з лаканічным каментаром:
«Жылі-былі гродзенцы на вуліцы Васілька. І тут прыйшла восень…»
Акурат сёння стала вядома, што Вольга Бондарава паводле адной толькі ёй вядомай логікі знайшла сабе новага ворага — кветку васілёк, чамусьці лічачы яго «нацысцкім сімвалам».
Чытайце таксама:
Мастачцы Жыгімонт прымроіліся «сатанізм» і «хахляцкі трызуб» у зусім нечаканым месцы
У Мінску на прэм’еру фільма з фэйкамі пра Бучу прыйшла толькі Бондарава з сяброўкамі
Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне