Выйшаў на волю палітвязень Максім Пыцель
Пакаранне палітзняволены з Брэста Максім Пыцель адбываў у калоніі №3 («Віцьба»). Па інфармацыі «Берасцейскай Вясны», сёння ён вызваліўся з калоніі, цалкам адбыўшы свой тэрмін.
26.08.2023 / 17:36
Максім Пыцель быў асуджаны да трох гадоў калоніі за ўдзел у вывешванні манекена (лялькі) з надпісам «ОМОН», а таксама ўдзел у падпале ноччу на бязлюднай дарозе трох аўтамабільных пакрышак.
Чытайце таксама:
Пастар Вячаслаў Ганчарэнка выйшаў на волю