Прэм'ер Польшчы ўпэўнены, што ПВК «Вагнер» застанецца пагрозай для суседзяў Беларусі
Матэвуш Маравецкі мяркуе, што гібель кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына не стане фактарам, які нівелюе пагрозу з боку баевікоў прыватнай вайсковай кампаніі. Пра гэта ён заявіў сёння на прэс-канферэнцыі, піша Reform.by.
24.08.2023 / 14:08
Матэвуш Маравецкі. Фота: Kancelaria premiera
На думку Маравецкага, кантроль над ПВК усё роўна захоўвае кіраўніцтва Расіі і яно можа выкарыстоўваць яе для далейшых правакацый.
«Кантроль над групай «Вагнер» ажыццяўляецца непасрэдна прэзідэнтам Пуціным. Зараз хай кожны адкажа на пытанне: ці ўяўляе група «Вагнер», якая знаходзіцца сёння ў Беларусі, большую ці меншую пагрозу. Для мяне гэта рытарычнае пытанне. Група «Вагнер», якая цяпер знаходзіцца пад куратарствам і наглядам Пуціна і ягоных людзей, яшчэ больш, чым раней, або ў той жа ступені, як раней, будзе выкарыстоўвацца як інструмент правакацый, шантажу, нападаў і рознага кшталту сітуацый у рамках парушэння палітыкі бяспекі і дэстабілізацыі дзяржаў, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю», — заявіў Маравецкі.
Чытайце таксама:
Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю ўжо ў гэтым месяцы
Пытанне пра плот на мяжы з Беларуссю вынесуць на рэферэндум у Польшчы
У ПВК «Вагнер» назвалі колькасць байцоў у Беларусі
Прыгожын і Уткін загінулі, іх самалёт разбіўся над Валдаем. Што вядома на гэты момант
Хто тыя людзі, што загінулі ў авіякатастрофе разам з Прыгожыным