БЕЛ Ł РУС

Грамадства

З Нацыянальнага гістарычнага архіва звальняюць 8 чалавек

23.08.2023 / 15:25

Nashaniva.com

Прайшоў усяго тыдзень з прызначэння новага дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва, як адтуль ёсць чарговыя навіны. З установы звальняюць 8 чалавек. У пятніцу ў іх апошні працоўны дзень. 

Нацыянальны гістарычны архіў. Фота: Homoatrox, CC BY-SA 3.0, Wikimedia Commons

Наколькі вядома «Нашай Ніве», звальняюць пераважна тых, хто нядаўна патрапіў пад затрыманні і ператрусы. Нагадаем, 16 жніўня КДБ затрымаў сама меней 7 супрацоўнікаў архіва, сярод якіх намеснік дырэктара па навуцы і загадчыкі аддзелаў.

Новага дырэктара архіва прызначылі зусім нядаўна — 14 жніўня. Ім стаў Міхаіл Глушакоў, які працаваў да гэтага кансультантам аднаго з дэпартаментаў Міністэрства юстыцыі. Раней працяглы час служыў у КДБ.

Ранейшым дырэктарам архіва (май 2022-га — студзень 2023-га) быў генерал-маёр Алег Воінаў, які цяпер займае пасаду дырэктара Дэпартамента архіваў і справаводства Міністэрства юстыцыі. Пры ім з палітычных матываў з Нацыянальнага гістарычнага архіва звольнілі больш за 15 чалавек.

Чытайце таксама:

Апошні раз беларускія архівы падпарадкоўваліся сілавікам у часы сталінскага тэрору. Як гэта было

Беларуская рэчаіснасць. Дырэктара Гістарычнага архіва прызначылі пазаўчора, а сёння ўжо затрымалі сем чалавек

У Нацыянальным гістарычным архіве — новы дырэктар. Ён доўгі час працаваў у КДБ

Пайшлі граміць архівы… Звольнілі кіраўніцтва Нацыянальнага гістарычнага

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула