Праваабарончы цэнтр «Вясна» ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў». Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
23.08.2023 / 09:54
«За арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб група грамадзян, аб'яднаных пад назвай «Вясна / Правы чалавека ў Беларусі» з усімі філіяламі (усяго больш за 30 рэсурсаў), прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем», — паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Чытайце таксама:
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» «Гомельскую вясну» і стартап-хаб Imaguru
У Беларусі з'явілася яшчэ адно «экстрэмісцкае фармаванне». Цяпер іх 137