«Жыллё не для кожнага». Паглядзіце, які незвычайны дом мастака прадаецца ў Мінску
У Мінску, у мікрараёне Азярышча, прадаецца дом з аўтарскім інтэрʼерам. Яго ўладальнік — мастак. Падобныя абʼекты сустракаюцца нячаста, ён зацікавіць аматараў рэтра і калекцыянераў. Унутры поўна ўнікальных рэчаў, у тым ліку і пераробленых, піша Realt. Паглядзіце, як дом выглядае і колькі каштуе.
22.08.2023 / 14:52
Драўляны дом быў пабудаваны ў 1956 годзе ў Азярышчы, недалёка ад Уручча. Яго абклалі газасілікатнымі блокамі і пачалі займацца рэканструкцыяй. На даху ляжыць шыфер. Агульная плошча дома — 74,4 квадратнага метра.
«Гэты дом не для кожнага», — піша аўтар аб'явы.
Дом, уладальнікам якога з'яўляецца мастак, поўны цікавых і арыгінальных рашэнняў.
У сталовай-гасцёўні стаяць старыя буфеты і масіўны абедзенны стол. Гарнітур ад швейнай машынкі цяпер стаў працоўным сталом. Люстра на дзвярах і валізкі з двух бакоў ствараюць візуальны партал.
Спальню зрабілі ў той самай стылістыцы. Тут таксама ўпарадкавана працоўнае месца.
На ўчастку ў 15 сотак знаходзіцца яшчэ і майстэрня ў 50 «квадратаў», якая ацяпляецца і якую можна перарабіць пад гасцявую хату.
Стаіць на тэрыторыі і зона барбекю з альтанкай.
Ацэньваюць незвычайны дом у 148 тысяч долараў.
Чытайце таксама:
«Мы маладыя, хочацца пагуляць». Беларусы расказалі, на якія заробкі жывуць і на што іх трацяць
Іншаземцы раскупляюць беларускую нерухомую маёмасць
Рамонт у стылі «барока», два ўзроўні і закрытыя двары. Якія кватэры прадаюць у Новай Баравой