Украінцы з боем увайшлі ў Рабоціна, адтуль эвакуіруюць мірных жыхароў

Вайскоўцы УСУ з боем увайшлі ў сяло Рабоціна Запарожскай вобласці і арганізавалі эвакуацыю мясцовых жыхароў, паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. 

22.08.2023 / 12:33

Па словах Маляр, у Рабоціна ўвайшлі байцы 47-й асобнай механізаванай брыгады. Яны пачалі эвакуіраваць жыхароў на БМП Bradley.

«Нашы байцы выконваюць планавую баявую працу і знішчаюць ворага. У адказ расійцы бесперапынна абстрэльваюць Рабоціна з артылерыі. Працягваюцца баі», — напісала Маляр у тэлеграм-канале.

Мінабароны Расіі пакуль не каментавала заявы намесніцы міністра абароны Украіны.

Цяпер Украіны вядзе контрнаступленне. Участак фронту на поўдзень ад Арэхава паміж сёламі Рабоціна і Вербава — кірунак, на якім знаходзіцца групоўка УСУ колькасцю да 50 тысяч чалавек. Дакладна вядома, што ўкраінскім вайскоўцам удалося прарвацца праз мінныя палі і замацавацца на паўночна-ўсходняй ускраіне Рабоціна, піша «Медуза». 

Чытайце таксама:

Кулеба адказаў крытыкам контрнаступлення

Чаму ўкраінскае контрнаступленне ідзе павольней, чым чакалася

Рэзнікаў аб расійскіх мінных палях ва Украіне: Да пяці мін на квадратны метр

Nashaniva.com