З'явіўся туалетны робат, які зробіць брудную працу за вас

Нью-ёркская кампанія Somatic прапануе паслугі робата са штучным інтэлектам, які ўмее прыбіраць ванныя пакоі.

21.08.2023 / 16:35

Скрыншот з відэа

Робат разлічаны на абслугоўванне прыбіральняў у офісных будынках, якія маюць досыць тыповую планіроўку. Падчас прыборкі ён праводзіць дэзынфекцыю паверхняў, ліквідуе пахі, цвіль і алергены, а таксама прыбірае смецце.

Паслугі робата каштуюць 1000 даляраў на месяц пры 40 гадзінах працы ў тыдзень, і гэта танней за паслугі чалавека. У ЗША мінімальная заработная плата складае 7,25 даляра за гадзіну, тады як паслугі робата каштуюць 5,68 даляра.

Аднак цалкам робат не заменіць чалавечыя рукі. Калі ён сутыкнецца з чымсьці незвычайным, то на месца будзе выкліканы дзяжурны супрацоўнік, а робат пяройдзе да чысткі наступнага памяшкання.

Чытайце таксама:

ДАІ Віцебскай вобласці будзе выкарыстоўваць дроны для кантролю за аўтамабілістамі

Амерыканская кампанія пачала пастаўляць кліентам сотні тысяч бясплатных тэлевізараў. Але ёсць нюанс

Якім стане свет, калі кожны атрымае базавы даход, а руцінную працу будзе выконваць штучны інтэлект? Адказы шукае фільм «Пасля працы»

Nashaniva.com