Наваполацкага прадпрымальніка арыштавалі за «распаўсюд экстрэмізму»

Суддзя суда горада Наваполацка Сняжана Калінічэнка 2 жніўня за падпіску на пяць «экстрэмісцкіх» каналаў у Youtube пастанавіла арыштаваць на 15 сутак мясцовага жыхара, індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Жыхарава, паведаміла «Віцебская вясна».

19.08.2023 / 22:27

Згодна з пратаколам, «правапарушальнік» размясціў і захоўваў на сваёй персанальнай старонцы ў сетцы Youtube.com спасылкі на каналы NEXTA Live, Belsat NEWS, Euroradio Live, «Рэальная Беларусь», «Краіна для жыцця». Гэтыя каналы ў розныя часы былі ўключаныя ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

На судовым пасяджэнні Жыхараў віны не прызнаў, спаслаўшыся на тое, што ён не ведаў пра тое, што каналы былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Аднак гэтая акалічнасць не паўплывала на суддзю, якая палічыла, што Аляксандр здзейсніў правапарушэнне паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Зыходзячы з гэтага, Сняжана Калінічэнка пастанавіла арыштаваць мужчыну на 15 сутак.

Чытайце таксама:

За абразу Лукашэнкі будуць судзіць пенсіянерку з Шумілінскага раёна. Праз два тыдні ёй споўніцца 65

КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» Касцюгову і Кузіну

Надзею Старавойтаву ўтрымліваюць у Жодзінскім СІЗА

Nashaniva.com