«Белавія» прыпыняе аказанне шэрага паслуг
Авіякампанія «Белавія» на сваім сайце паведаміла аб прыпыненні продажу дадатковых паслуг.
19.08.2023 / 18:31
«У сувязі з пераходам авіякампаніі «Белавія» на выкарыстанне новых інфармацыйных сістэм часова прыпыняецца афармленне дадатковых паслуг (у тым ліку папярэдні выбар месца на борце, правоз дадатковага багажу і спартыўнага рыштунку, перавозка жывёл) на рэйсы з 1 верасня 2023 года», — гаворыцца ў паведамленні.
Пра аднаўленне продажу будзе паведамлена дадаткова.
Чытайце таксама:
На борце аднаго з самалётаў «Белавія» адбылася разгерметызацыя
«Белавія» прадала адзін са сваіх «Боінгаў»
З «Белавія» разрывае супрацоўніцтва нацыянальная авіякампанія ААЭ