Мінскі метрапалітэн паказаў, як будзе выглядаць станцыя «Прафсаюзная»
Гэта станцыя праектаванага другога ўчастка трэцяй лініі, яна размесціцца на рагу праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайце.
18.08.2023 / 14:29
Мінскі метрапалітэн
У тарцах платформы станцыі будуць выкананыя графічныя пано пры дапамозе друку на шкле «трыплекс».
Мінскі метрапалітэн
Альтэрнатывай друкаваным пано паслужаць інтэрактыўныя пано, на якіх наведнік зможа ўбачыць мастацкія графічныя выявы.
У аднаўзроўневай зоне платформы асвятленне забяспечаць лінейныя святлодыёдныя свяцільні.
Мінскі метрапалітэн
Таксама будаўнікі выкарыстоўваюць дэкаратыўнае закарнізнае асвятленне, якое створыць пэўныя светлавыя спецэфекты на паверхнях бетону і дазволіць паказаць яго архітэктурную выразнасць.
Мінскі метрапалітэн
Мінскі метрапалітэн
Мінскі метрапалітэн
Чытайце таксама:
На выхадзе са станцыі метро «Інстытут культуры» з'явіліся прыгожыя муралы
У Мінску зносяць адзін з офісаў Прыёрбанка, на яго месцы будзе новая станцыя метро