Прэзідэнт Польшчы расказаў, што павінен зрабіць Мінск для паляпшэння адносін з Варшавай

Анджэй Дуда дадаў, што польская мяжа з Беларуссю з’яўляецца таксама мяжой Еўрасаюза. Таму, паводле палітыка, Польшча нясе адказнасць і перад сваімі еўрапейскімі саюзнікамі.

17.08.2023 / 06:58

Анджэй Дуда. Фота: «Наша Ніва»

Беларусь павінна спыніць гібрыдныя атакі на польскай мяжы, заявіў прэзідэнт Польшчы ў адказ на нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі, які казаў, што хоча палепшыць адносіны паміж Беларуссю і Польшчай, піша Польскае радыё.

Анджэй Дуда заявіў у Варшаве падчас сустрэчы з прэзідэнтам Латвіі, што для паляпшэння адносінаў паміж дзвюма краінамі Беларусь павінна спыніць гібрыдныя атакі на мяжы. Гаворка ідзе пра сотні мігрантаў, якіх беларускі рэжым шмат месяцаў спрабуе пераправіць у Польшчу:

«Не сакрэт, бо ў нас ёсць доказы ў выглядзе відэаматэрыялаў, што называць гэтыя дзеянні гібрыднай атакай не беспадстаўна. Бо не хто іншы, як прадстаўнікі беларускіх службаў, беларускія афіцэры ўдзельнічалі ў выцясненні мігрантаў да лініі мяжы».

Анджэй Дуда дадаў, што польская мяжа з Беларуссю з’яўляецца таксама мяжой Еўрасаюза. Таму, паводле палітыка, Польшча нясе адказнасць і перад сваімі еўрапейскімі саюзнікамі.

Чытайце таксама:

МЗС Польшчы расказала, што павінна здарыцца для паляпшэння адносін Варшавы і Мінска

Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю ўжо ў гэтым месяцы

Літва ўсё ж закрывае два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Незалежныя Украіна і Беларусь надзвычай важныя для незалежнай Польшчы — Анджэй Дуда

Nashaniva.com