У Беларусі знаходзіцца 4000 вагнераўцаў. Інфармацыя пра вываз часткі байцоў у Расію не пацвердзілася — Беларускі Гаюн
Асноўным месцам размяшчэння наймітаў застаецца лагер у вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна. Але ёсць і яшчэ адзін лагер.
16.08.2023 / 15:38
Вагнераўцы праводзяць з беларускімі вайскоўцамі сумесныя трэніроўкі. Фота: Belarusian Defense Ministry via VoenTV via AP
Усяго ў Беларусі можа знаходзіцца 4 000 — 4 500 наймітаў ПВК «Вагнер». Інфармацыя пра вываз часткі наймітаў з Беларусі ў Расію па-ранейшаму не атрымала пацвярджэння. Таксама не фіксавалася спецыяльных вывазных рэйсаў з наймітамі з Беларусі ў Афрыку, канстатуе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
Асноўным месцам размяшчэння наймітаў застаецца лагер у вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна. Найміты таксама выкарыстоўваюць для сваіх мэт тэрыторыю былога вайсковага гарадка №28 «Паплавы» ў Асіповіцкім раёне.
Актыўных перасоўванняў наймітаў ПВК «Вагнер» па тэрыторыі Беларусі не фіксуецца.
Адзін з кірункаў дзейнасці наймітаў — правядзенне трэніровак з Узброенымі сіламі і іншымі сілавымі структурамі. Апошнія такія паведамленні паступалі на мінулым тыдні. Таксама паведамлялася, што вайскоўцы 38-й дэсантна-штурмавой брыгады завяршылі сумесныя трэніроўкі з вагнераўцамі.
Прысутнасць наймітаў у Беларусі актыўна выкарыстоўваецца для правядзення інфармацыйных правакацый і стварэння напружанасці на мяжы з краінамі НАТА.
Чытайце таксама:
Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю ўжо ў гэтым месяцы
У Латвіі выявілі заклікі далучацца да ПВК «Вагнер»
Вагнераўцы ў Беларусі — небяспека, але яшчэ не пагроза — камандуючы Аб'яднаных сіл УСУ
Вагнераўцы навучалі пад Брэстам мясцовых дэсантнікаў
Інфармацыя пра вагнераўцаў на беларуска-літоўскай мяжы можа быць укідам — «Беларускі Гаюн»