Саудаўскі клуб афіцыйна пацвердзіў пераход у яго бразільца Неймара
Саудаўскі «Аль-Хіляль» у сацсетцы X (колішні твітар) афіцыйна абвясціў аб пераходзе ў яго бразільскага футбаліста Неймара з французскага ПСЖ. Славуты форвард будзе зарабляць тут каля 80 млн еўра за год.
15.08.2023 / 20:09
Фота: Koji Watanabe / Getty Images
У канцы прэзентацыі клубнага відэа сам Неймар кажа:
«Я тут, у Саудаўскай Аравіі. Я гулец «Аль-Хіляля».
Раней паведамлялася, што 31-гадовы бразілец прыняў прапанову саудаўскага клуба аб кантракце на два сезоны з магчымасцю прадаўжэння і заробкам каля 80 млн даляраў за год. ПСЖ атрымае за свайго ўжо былога футбаліста крыху менш за 100 млн еўра.
Чытайце таксама:
Беларуская «Пагоня» згуляе ў сераду ў 3-м раўндзе футбольнага Кубка Польшчы з «Варсовіяй»