КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» «Гомельскую вясну» і стартап-хаб Imaguru
Адпаведныя змены ўнеслі ў «пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», у якім цяпер 142 пазіцыі.
15.08.2023 / 19:27
У апісальнай частцы табліцы з «фармаваннямі» насупраць наймення праваабарончай арганізацыі «Гомельская вясна» значыцца прозвішча былой журналісткі, палітзняволенай Ларысы Шчыраковай, над якой цяпер ідзе суд.
Ларыса Шчыракова пасля 2020 года адмовілася ад журналістыкі і стала зарабляць этнічнымі фотасесіямі, а таксама вучылася на псіхолага.
Удзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання» Startup Hub Imaguru названыя яго стваральніца Таццяна Марыніч, а таксама супрацоўнікі арганізацыі Настасся Хамянкова, Андрэй Новак, Кацярына Болтан-Сміт.
Чытайце таксама:
17-гадовага сваяка Якуба Коласа асудзілі за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні»
У Беларусі з'явілася яшчэ адно «экстрэмісцкае фармаванне». Цяпер іх 137
КДБ прызнаў ініцыятыву «Рух» экстрэмісцкім фармаваннем
Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» школу маладых менеджараў