У мінскай бальніцы памёр мужчына нібыта пасля «гутаркі» ў РУУС. Што пра гэта вядома?
Тэлеканал «Белсат» учора на падставе сваіх крыніц паведаміў, што ў Мінску нядаўна пасля «гутаркі» ў Першамайскім РУУС у бальніцы памёр мужчына. У яго нібыта былі пераломы пазванкоў шыйнага аддзела. Цяпер высветліліся некаторыя падрабязнасці гэтай справы, хоць поўнай яснасці пакуль усё адно няма.
15.08.2023 / 16:39
Фота ілюстрацыйнае
«Памёр ён у шпіталі хуткай дапамогі ад атрыманых траўмаў, а менавіта — пералом 2, 3, 4-га пазванкоў шыйнага аддзела, — на пятыя суткі пасля аперацыі», — паведамілі «Белсату» знаёмыя загінулага.
Паводле крыніц тэлеканала, мужчыну затрымалі 5 жніўня ў Новай Баравой у краме «Гіпа». У бальніцу яго даставілі нібыта пад канвоем з Першамайскага РУУС. Ці праводзіцца праверка па факце смерці мінчука — невядома.
Удалося таксама ўстанавіць, што мужчыну звалі Арцём Заяц, яму было 32 гады.
Выданне «Люстэрка», у сваю чаргу, пры дапамозе ініцыятывы Belpol высветліла, што Арцём Заяц быў неаднаразова судзімы, як правіла, за крадзяжы. Два разы яго затрымлівалі ў 2011 годзе, пасля чаго ён адбываў тэрмін 1,5 года пазбаўлення волі ў ПК-17 у Шклове. У маі 2020 года яму прысудзілі паўтара года калоніі агульнага рэжыму за ўхіленне ад «хіміі», якую ён атрымаў у 2019 годзе за крадзеж і прысваенне маёмасці.
Пры гэтым у Belpol падкрэслілі, што яны не валодаюць інфармацыяй, за што Арцём Заяц быў затрыманы гэтым разам.
Чытайце таксама:
Жанчыну з Фаніпаля асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах
У Германіі затрымалі пяцярых беларусаў, якія там працавалі нелегальна