Грамадства11

Столінскага блогера Аляксандра Ігнацюка, імаверна, вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»

На мінулым тыдні стала вядома, што блогер Аляксандр Ігнацюк — аўтар блога «Пра Столін» і былы рэдактар незалежнай раёнкі — затрыманы і змешчаны ў следчы ізалятар у Брэсце. Паводле пакуль афіцыйна непацверджаных звестак, яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Ёсць інфармацыя, што днямі Ігнацюка маглі этапаваць з Брэста ў СІЗА ў Баранавічы, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Аляксандр Ігнацюк

Апошнія гады Аляксандр Ігнацюк жыў на бязлюдным хутары, але даволі актыўна займаўся блогерствам — здымаў відэаролікі, якія размяшчаў на старонках «Пра Столін» у TikTok, YouTube і Instagram. Адным з напрамкаў сваёй дзейнасці абраў асвятленне працы фермерскіх гаспадарак у Палескім рэгіёне.

Калі новыя ролікі перасталі з’яўляцца ў інтэрнэце, занепакоеныя гледачы сталі хвалявацца і даведаліся, што Аляксандр Ігнацюк не выходзіць на сувязь, бо затрыманы.

«Наколькі я ведаю, Аляксандр шмат цікавіўся ўмовамі працы ў мясцовых фермераў. Да яго звярталіся людзі, што пацярпелі, сталі ахвярамі злоўжыванняў, калі працаўладкоўваліся да фермераў без афармлення дакументаў», — кажа знаёмы Аляксандра Ігнацюка, які просіць захаваць сваю ананімнасць.

Паводле слоў суразмоўца, Аляксандр Ігнацюк таксама цікавіўся пытаннямі наконт выдзялення зямлі ў Столінскім раёне. Меў планы стварыць агенцтва па працаўладкаванні сезонных работнікаў і нават разлічваў на падтрымку мясцовых улад у гэтым пытанні.

Аляксандр Ігнацюк вядомы тым, што ў канцы 90-х — пачатку 2000-х выдаваў незалежную рэгіянальную газету «Вечерний Столин» і быў яе галоўным рэдактарам. У 2004 годзе ўлады закрылі гэта нязручнае ім выданне.

Каментары1

  • Шум
    15.08.2023
    Игнотюк нормально шевелил эту кодлу Столинскую "кум брат сват", эти сезонные рабочие у типа успешных фермеров вообще на полурабском положении, работают десятками лет а стажа нет. Местные власти типа этого не замечают!! А раздача должностей в районе это вооще позор! КГБ лучше бы райсполком и руководителей организаций Столинских проверило.

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →