Жанчыну з Фаніпаля асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

У судзе Дзяржынскага раёна 2 жніўня асудзілі Вольгу Колас паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Вользе адзін год і шэсць месяцаў «хатняй хіміі», піша «Вясна».

15.08.2023 / 15:46

Вольгу абвінавацілі ў тым, што яна роўна тры гады таму, 14 і 15 жніўня 2020 года, удзельнічала ў пратэснай акцыі ў Фаніпалі і выходзіла на праезную частку. Жанчына была пад вартай з 3 мая 2023 года. Яна цалкам прызнала віну і раскаялася ў здзейсненым.

На пратэсную акцыю жанчына ўзяла ружу белага колера і белую стужку. На судзе Вольга паведаміла, што нагодай выйсці на мітынг стаў гвалт з боку сілавікоў пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

Жанчыну апазналі на фотаздымках з акцый пратэстаў.

Чытайце таксама:

Жыхару Баранавічаў далі два гады калоніі за абразу Лукашэнкі і чыноўнікаў

Гарадзенцу за каментары з заклікам удзельнічаць у пратэстах далі пяць гадоў калоніі

У Брэсце затрымалі мужчыну і жанчыну за каментары пра вайну, Лукашэнку і міліцыянтаў

Nashaniva.com