Жыхару Баранавічаў далі два гады калоніі за абразу Лукашэнкі і чыноўнікаў

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 14 жніўня вынеслі прысуд Сяргею Адаську, якога абвінавацілі па шэрагу пратэсных артыкулаў. Вёў працэс, які доўжыўся некалькі дзён, суддзя Арцём Падалянец, піша «Вясна».

15.08.2023 / 14:22

Сяргей Адаська. Фота: сацсеткі

Адаську затрымалі 12 мая і першапачаткова склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (выраб, распаўсюд альбо захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), даўшы адміністрацыйны арышт. Аднак на волю ён пасля арышту не выйшаў.

Сяргей Адаська быў абвінавачаны ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і па сукупнасці пакаранняў яму канчаткова прызначылі два з паловай гады калоніі.

Чытайце таксама:

Гарадзенцу за каментары з заклікам удзельнічаць у пратэстах далі пяць гадоў калоніі

У Брэсце затрымалі мужчыну і жанчыну за каментары пра вайну, Лукашэнку і міліцыянтаў

Затрымалі маці былога палітвязня і добраахвотніка Ціхана Клюкача

Nashaniva.com