У Наваполацку затрымалі страйкамаўцаў «Нафтана» Вольгу Брыцікаву і Аляксандра Кухаронка. Крымінальныя справы

Супрацоўнікі АМАПа, як мяркуецца, 11 жніўня ў вёсцы каля Наваполацка затрымалі былую старшыню незалежнага прафсаюза ААТ «Нафтан» і актывістку Вольгу Брыцікаву і стачкамаўца «Нафтана» Аляксандра Кухаронка, піша «Вясна».

12.08.2023 / 09:09

Кухаронак — адзін з самых першых, хто ў 2020 годзе абвясціў страйкі на прадпрыемстве.

Вядома, што іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Затрымана таксама і жонка Аляксандра. Яны маюць непаўналетніх дзяцей.

Вольгу Брыцікаву і Аляксандра Кухаронка неаднаразова затрымлівалі ў 2020—2022 гадах і арыштоўвалі адміністрацыйна. Вольга запар атрымала 75 сутак арышту.

Чытайце таксама:

«Я выступала супраць вайны, што ў гэтым дрэннага?!» Вольга Брыцікава расказала пра 75-дзённы арышт 

Вольгу Брыцікаву асудзілі ўжо пяты раз запар, яна будзе сядзець як мінімум 75 сутак

Жанчына, якая загнала ў кут Церцеля. Хто такая менеджар «Нафтана», якую трэці месяц мучаць суткамі

Nashaniva.com