Затрымалі буйнога гомельскага прадпрымальніка. Яго вінавацяць у падпісках на незалежныя СМІ

Мужчына валодае гандлёвым цэнтрам «Еўропа», вялікім клубам ды рэстаранам.

10.08.2023 / 15:03

Дзмітрый Лебедзеў. Фота: ягоная старонка ў «Аднакласніках»

Гамельчуку Дзмітрыю Лебедзеву 48 гадоў. Ён скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ў 1996 годзе. Бізнэсовец каля 20 гадоў валодае памяшканнем у Гомелі на вуліцы Карповіча, 45, дзе цяпер месціцца гандлёвы цэнтр «Еўропа» (раней па тым жа адрасе быў гандлёвы дом «Сіла току», які таксама належаў Дзмітрыю) і культурна-забаўляльны цэнтр «Еўропа», дзе месцяцца рэстаран, начны клуб і бар.

Яму закідаюць падпіскі на незалежныя СМІ ў інстаграме і тэлеграме. За гэта яму, як кажуць у канале ГУБАЗіКа, пагражае некалькі адміністратыўных справаў.

Чытайце таксама:

За ўдзел у пратэстах затрымалі загадчыцу інтэрната БДЭУ

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Nashaniva.com