У Ваўкавыскім раёне 10-гадовага хлопчыка забіла токам
Увечары 9 жніўня 10-гадовы хлопчык разам з бацькам пры дапамозе адмысловай помпы адпампоўваў ваду з басейна. Трагедыя здарылася на заключным этапе гэтай працы.
09.08.2023 / 23:09
Скрыншот з відэа
Пасля завяршэння работ мужчына папрасіў дзіця адключыць абсталяванне ад электрычнай сеткі. Пры спробе адключыць фільтр-помпы падлетак дакрануўся да адкрытых токаправодных частак вілкі, у выніку чаго атрымаў смяротнае паражэнне токам, паведаміў Следчы камітэт.
Паводле папярэдніх даных, удар электрычным токам адбыўся праз вільгаць на провадзе абсталявання.
Чытайце таксама:
У Рагачоўскім раёне пад коламі цягніка загінуў 78-гадовы пенсіянер. У яго былі праблемы са слыхам
У Бялыніцкім раёне пенсіянер забіў сякерай выпадковага госця