У Рагачоўскім раёне пад коламі цягніка загінуў 78-гадовы пенсіянер. У яго былі праблемы са слыхам

Няшчасце здарылася вечарам 8 жніўня каля станцыі Старасельскі.

09.08.2023 / 14:52

Фота: Сожскі фарпост

78-гадовы мужчына выйшаў з дызеля і накіраваўся ў вёску Церахоўка, піша тэлеграм-канал «Сожскі фарпост».

Каб скараціць дарогу, ён пайшоў уздоўж рэек.

У гэты час па іх рухаўся пасажырскі цягнік «Магілёў — Гомель». Машыніст сігналіў мужчыну, але той не рэагаваў і працягваў рух. У выніку цягнік зачапіў пенсіянера.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы здарэння.

Пазней выявілася, што загінулы быў з парушэннем слыху, таму, хутчэй за ўсё, ён не пачуў папераджальнага сігналу машыніста.

Чытайце таксама:

На будаўніцтве «Мінск Свету» зноў загінуў рабочы, ён ужо сёмы

У Бялыніцкім раёне пенсіянер забіў сякерай выпадковага госця

У Мінскім раёне знайшлі нежывой 25-гадовую дзяўчыну

Nashaniva.com