Азаронак абяцае рэпрэсіі браслаўскаму музею. Віною сталі кніга Салжаніцына і згадка БНР на паштоўках
Прапагандыст Рыгор Азаронак, які нядаўна зладзіў інспекцыю панскаму маёнтку «Сула», вырашыў заняцца экспазіцыямі і іншых музеяў. Пад гарачую руку трапіў краязнаўчы музей Браслава.
05.08.2023 / 17:37
Прапагандыст выклаў у сваім тэлеграм-канале фоты рэчаў, якія яму не спадабаліся ў музеі.
Гэта запіс з падзякай у гасцявой кнізе за 2021 год ад галоўнага дарадцы ЗША, кніга Салжаніцына «Архіпелаг ГУЛАГ» («байкі барадатага здрадніка», як назваў гэта Азаронак), сцяг Беларускага асобнага батальёна (ён быў у складзе арміі Літвы, якая ваявала за незалежнасць Літвы ў 1918—1920 гадах), паштоўкі да святкавання 25 Сакавіка — Дня Волі і абвяшчэння незалежнасці БНР.
«Абураныя наведвальнікі дасылаюць абстановачку ў краязнаўчым музеі Браслава», — падпісаў гэтыя фоты прапагандыст.
«Што робяць мясцовыя ідэолагі?» — абураецца Рыгор Азаронак.
І абяцае, што зладзіць музею рэпрэсіі.
Чытайце таксама:
«Прапагандуюць польскі складнік нашай гісторыі». Лукашысты апалчыліся на парк «Сула»
Суаўтар мемарыяла «Хатынь» расказаў, чаму ўплёў у скульптуру ў гонар Лукашэнкі гадзюку