Што будзе з планам «Перамога», калі Азарава выключаць з Кабінета

Гэтыя дні Каардынацыйная рада заслухвае справаздачы прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета. Шмат пытанняў было да Аляксандра Азарава — яго міліцэйскага мінулага, расколу ў «Байполе». Спыталі яго і пра тое, што будзе з планам «Перамога» ў выпадку, калі Азарава выключаць з Кабінета.

05.08.2023 / 15:52

Скрын відэа трансляцыі слухання ў КР

«План складзены «Байполам» і план застанецца ў «Байполе», — адказаў Азараў.

Днямі прайшла чарговая хваля затрыманняў людзей, якіх вінавацяць у рэгістрацыі ў плане «Перамога». ГУБАЗіК сцвярджаў, што звесткі ім «зліў» Мацвей Купрэйчык, адзін з кіраўнікоў арганізацыі «Белпол», якая ўтварылася пасля расколу «Байпола».

Але звестак з плана «Перамога» ў яго ніколі не было: яны цалкам засталіся ў «Байполе» на чале з Аляксандрам Азаравым. Гэта выглядае, як спланаваны ўкід спецслужбаў, накіраваны на дыскрэдытацыю абодвух аб'яднанняў былых сілавікоў, а таксама Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Лукашэнкаўцы прызналі план «Перамога» тэрарыстычнай арганізацыяй. Паводле слоў Азарава, туды запісаліся 200 тысяч чалавек.

Ці застанецца Азараў у Аб'яднаным пераходным кабінеце, стане вядома найбліжэйшымі днямі.

Чытайце таксама:

Азараў патлумачыў, што адбываецца са звесткамі з плана «Перамога»

Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Nashaniva.com