У Гомелі хлопчык захрас галавой у горцы на дзіцячай пляцоўцы. Сам вызваліцца не здолеў

У Гомелі дзіця гуляла на дзіцячай пляцоўцы і засунула галаву паміж планкамі ў парэнчах. Галава там захрасла, самастойна вызваліцца малы не змог. Давялося тэлефанаваць у МНС.

04.08.2023 / 22:37

Ратавальнікі, прыехаўшы на выклік, разабралі парэнчы горкі і вызвалілі хлопчыка. У шпіталізацыі ён патрэбы не меў.

Чытайце таксама:

З-за абрыву правадоў у Навагрудскім раёне загарэлася пшанічнае поле

У Полацку немаўля выпадкова зачынілі ў машыне, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў

У Магілёве аўтамабіль згарэў проста на дарозе

Nashaniva.com