Прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек

Праваабаронцы з «Вясны» 3 жніўня аб'явілі аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ 14 чалавек. Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі цяпер складае 1496 чалавек.

03.08.2023 / 21:53

Імёны новых палітвязняў — Дар’я Тарасевіч, Павел Таланаў, Святлана Лупач, Дзяніс Галаўко, Глеб Муравіцкі, Дзмітрый Сафановіч, Генадзь Майсейчык, Аляксандр Конанаў, Сяргей Глінскі, Алена Чабатар, Сяргей Чабатар, Святлана Палуэктава, Уладзіслаў Бохан, Вольга Сухарава.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца па спасылцы

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1496 палітвязняў. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават адзначаецца пэўнае зніжэнне (раней ужо некалькі разоў колькасць прызнаных палітвязнямі перасягала 1500 чалавек). Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Спіс усіх людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі, глядзіце тут.

Чытайце таксама:

Яшчэ аднаго беларуса затрымалі — магчыма, ён пісаў у фэйкавы чат-бот плана «Перамога»

Затрымалі начальніка аддзела кампаніі. Яго вінавацяць у напісанні ў бот «Нехта»

У Мінску будуць судзіць 15-гадовага падлетка за «вымаганне». Верагодна, гэта брат адміністратара пратэснага канала чыгуначнікаў

Nashaniva.com