У Мінкульце пачалі распрацоўваць канцэпцыю культурнага імпартазамяшчэння
У Міністэрстве культуры прайшла нарада «па пытанні распрацоўкі праграмы Канцэпцыі культурнага імпартазамяшчэння», паведаміла прэс-служба ведамства.
03.08.2023 / 20:09
Падчас нарады. Фота: t.me / minkultrb
У лік удзельнікаў працоўнай групы, акрамя супрацоўнікаў уласна Мінкультуры, увайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, акадэмічных Інстытутаў мовазнаўства, літаратуразнаўства і гісторыі.
Падрабязнасцяў працэсу распрацоўкі канцэпцыі пакуль няма, але ў ліпені начальніца галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Мінкульта Ірына Дрыга ўжо згадвала ў эфіры СТБ, што праграма культурнага імпартазамяшчэння будзе рэалізаваная ў Беларусі ў 2024—2026 гадах.
«Некалі вельмі смешна гучала «75% беларускай музыкі», але мы да гэтага ідзём і стараемся. Такія ж, скажам, праекты і крокі па пратэкцыянісцкіх адносінах да беларускай музыкі, песні, літаратуры, кіно, тэатра будуць рабіцца ва ўсіх сферах», — нагадвае яе словы Reform.by.
Чытайце таксама: