На Сахаліне мядзведзь прабраўся ў пякарню і з'еў 125 піражкоў на вачах супрацоўніц
Па ўсёй верагоднасці, мядзведзь быў вельмі галодны, а пах свежай выпечкі з пякарні яго прывабіў.
02.08.2023 / 20:09
Не звярнуўшы ўвагі на збянтэжаных супрацоўніц, жывёліна прабралася ў будынак, дзе пачала з задавальненнем есці піражкі. Кухараў драпежнік ніколькі не напалохаў, а толькі развесяліў. «Ды хоць трошкі пакінь! 125 піражкоў зжэр!» — наракалі супрацоўніцы пякарні.
Як атрымалася выправіць мядзведзя з памяшкання, невядома.
Чытайце таксама:
У Радашковічах адкрыўся самы вялікі ў Беларусі парк папугаяў
Ці бачылі вы калі-небудзь, як хамяк есць пасту? ВІДЭА
Кітайскаму заапарку прыйшлося даказваць, што яго мядзведзі — сапраўдныя, а не людзі ў касцюмах